Масавая вакцынацыя паказвае бяспеку і эфектыўнасць кітайскіх вакцын ад COVID-19 — Чжун Наньшань

2021-02-01 11:29:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі спецыяліст па рэспіраторных захворваннях Чжун Наньшань заявіў, што масавая вакцынацыя ў Кітаі ад COVID-19 прэпаратамі айчыннай вытворчасці сведчыць аб бяспецы і эфектыўнасці кітайскіх вакцын.

У цяперашні час Кітай прымяняе дзве вакцыны. Абодва прэпараты ўяўляюць сабой інактываваныя вакцыны, якія адносна бяспечныя, адзначыў Чжун Наньшань. "Лёгкія пабочныя рэакцыі на вакцыну, якія ўключаюць павышэнне тэмпературы цела, болі ў руках і іншыя сімптомы, узнікае ў 6 са 100 тыс. чалавек", — сказаў Чжун Наньшань. Цяжкія пабочныя рэакцыі ўзнікаюць у адным выпадку на мільён чалавек, што складае толькі траціну паказчыка частаты ўзнікнення пабочных рэакцый пасля вакцыны супраць грыпу, адзначыў ён.

Што тычыцца эфектыўнасці кітайскіх вакцын, Чжун Наньшань адзначыў, што вакцыны могуць забяспечыць абарону людзей ад COVID-19 па меншай меры на шэсць месяцаў.

"Мы выявілі, што ў першай групы добраахвотнікаў, якія атрымалі вакцыну ў Кітаі, узровень антыцелаў захоўваўся на ўзроўні 90% першапачатковага ўзроўню на працягу амаль васьмі месяцаў", — сказаў спецыяліст, дадаўшы, што тэрмін эфектыўнасці кітайскіх вакцын яшчэ дакладна не пацверджаны. Паводле яго слоў, розніца ў паказчыках эфектыўнасці вакцын, атрыманых у ходзе клінічных выпрабаванняў у розных краінах, абумоўлена рознымі стандартамі, прынятымі ў гэтых краінах.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ