​У перыяд «чуньюнь» у Кітаі рэзка зніжаецца аб'ём чыгуначных пасажырскіх перавозак

2021-02-01 11:52:06
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У першыя дні 40-дзённага перыяду "чуньюнь", сезоннай міграцыі насельніцтва ў перыяд да-, падчас і пасля свята Вясны, на фоне ажыццяўлення супрацьэпідэмічных мер аб'ём чыгуначных пасажырскіх перавозак у Кітаі рэзка скараціўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, сведчаць даныя карпарацыі "Кітайскія чыгункі".

У першыя тры дні перыяду «чуньюнь» пасажырапаток на чыгунках Кітая ўпаў амаль на 75%.

На фоне ўсплёску спарадычных выпадкаў заражэння COVID-19 і прыняцця мер па скарачэнні перамяшчэння людзей, карпарацыя панізіла прагноз адносна пасажырапатоку на чыгуначным транспарце краіны ў перыяд «чуньюнь» з 407 мільёнаў чалавек да 296 мільёнаў.

Каб паменшыць перамяшчэнні людзей і ўтаймаваць распаўсюджванне эпідэміі, у многіх месцах па ўсім Кітаі заклікаюць жыхароў і працоўных-мігрантаў заставацца на месцы на час святочных дзён.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ