У студзені ў Кітаі адзначана зніжэнне PMI ў вытворчым сектары

2021-02-01 15:21:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У студзені індэкс менеджэраў па закупках /PMI/ у вытворчым сектары Кітая знізіўся да 51,3 са снежаньскага паказчыка, які знаходзіўся на ўзроўні 51,9, паведаміў Джяржстат КНР.

Індэкс PMI адлюстроўвае ўзровень дзелавой актыўнасці прадпрыемстваў. Паказчык вышэй за 50 сведчыць аб пашырэнні вытворчага сектара, ніжэй за 50 -- аб яго скарачэнні. PMI ў вытворчым сектары Кітая ўжо 11 месяцаў запар быў вышэй за 50.

Зніжэнне PMI ў вытворчым сектары звязана з тым, што ўспышкі эпідэміі ў шэрагу раёнаў краіны часова паўплывалі на вытворчасць і дзейнасць прадпрыемстваў, адзначыў старшы статыстык ведамства Чжаа Цінхэ. Ён таксама нагадаў, што перыяд да-, падчас і пасля свята Вясны -- міжсезонне для завадской дзейнасці.

У студзені PMI ў невытворчым сектары Кітая знізіўся да 52,4 з 55,7 у снежні мінулага года. Паказчык ужо 11 месяцаў запар быў вышэй за 50.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ