У Кітаі вучням забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі ў школах

2021-02-02 12:25:40
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі ўвялі забарону на карыстанне вучнямі мабільных тэлефонаў у школах, каб абараніць іх ад залежнасці ад інтэрнэту і відэагульняў. Міністэрства адукацыі КНР на днях апублікавала цыркуляр, згодна з якім вучні пачатковых і сярэдніх школ не павінны прыносіць мабільныя тэлефоны на тэрыторыю навучальнай установы. Калі вучню сапраўды неабходна мець мабільны тэлефон у школе, то ў такім выпадку павінен быць накіраваны спецыяльны запыт у адміністрацыю школы пры наяўнасці пісьмовай згоды апекуноў, гаворыцца ў цыркуляры. Пасля таго, як заяўка будзе адобрана, вучань павінен па прыбыцці ў школу аддаць тэлефон спецыяльным адказным асобам на захоўванне.

Прыносіць тэлефон у класны пакой катэгарычна забараняецца. Цыркуляр таксама прадугледжвае, што школы павінны прыняць дадатковыя меры для задавальнення патрэбаў вучняў у зносінах з бацькамі па тэлефонах падчас іх знаходжання ў школе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ