Аб'ём знешняга гандлю кітайскага Шэньчжэня ў 2020 годзе вырас на 2,4%

2021-02-03 14:56:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Аб'ём знешняга гандлю горада Шэньчжэнь правінцыі Гуандун на поўдні Кітая па выніках мінулага года вырас на 2,4% -- да 3,05 трлн юаняў, пра што паведаміла ў аўторак мясцовая мытня. У прыватнасці, экспарт з горада павялічыўся на 1,5%, а імпарт замежных тавараў склаў 1,35 трлн юаняў з ростам на 3,6%.

Прыватныя кампаніі адыгралі стабілізуючую ролю ў развіцці знешняга гандлю горада. Аб'ём іх знешняга гандлю па выніках 2020 года склаў 1,81 трлн юаняў.

На фоне пашырэння эпідэміі на сусветным рынку назіраецца рост попыту на электроніку. У сувязі з гэтым экспарт з Шэньчжэня камп'ютараў, аўдыё- і відэатэхнікі, бытавой тэхнікі і гульнявых прыставак ў мінулым годзе вырас да 317,3 млрд юаняў. Пры гэтым горад значна нарасціў таваразварот з краінамі ўздоўж "Пояса і шляху". Аб'ём гандлю таварамі з імі склаў 673,47 млрд юаняў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ