Аб'ём чыгуначных грузаперавозак у студзені ў Кітаі ўсталяваў новы рэкорд

2021-02-03 17:29:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На фоне аднаўлення эканамічнай актыўнасці аб'ём чыгуначных грузаперавозак у студзені бягучага года ў Кітаі усталяваў новы рэкорд. Пра гэта сведчаць даныя дзяржкарпарацыі "Кітайскія чыгункі".

Па выніках мінулага месяца аб'ём чыгуначных грузаперавозак у краіне вырас на 11,8%. У прыватнасці, па чыгунцы перавезена 120 млн тон вугалю.

Аб'ём чыгуначных грузаперавозак лічыцца ключавым паказчыкам эканамічнай дзейнасці.

Паводле афіцыйных даных, ВУП Кітая па выніках 2020 года вырас на 2,3%. Такім чынам, Кітай, верагодна, стаў адзінай буйной эканомікай свету, якая прадэманстравала рост паказчыка ў мінулым годзе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ