Палесціна выступіла супраць умяшання ва ўнутраныя справы Кітая

2021-02-04 16:17:40
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Палесціна выступае супраць умяшання асобных краін ва ўнутраныя справы Кітая ў пытаннях, якія тычацца Сіньцзяна. Пра гэта сёння заявіў замежнапалітычны дарадца прэзідэнта Палесціны Мажды аль-Хальдэна.

У ходзе тэлефоннай размовы з кіраўніком прадстаўніцтва КНР у Палестыне Го Вэем М. аль-Хальдэна адзначыў, што палесцінскі бок падтрымлівае Кітай у абароне яго суверэнітэту. Паводле яго слоў, Палесціна высока цэніць той факт, што Кітай абараняе свабоду рэлігійнага веравызнання розных нацыянальнасцяў ва ўсіх правінцыях і раёнах краіны, у тым ліку і ў Сіньцзяне, а таксама ўхваляе тое, што Кітай аказвае мусульманам садзейнічанне ў ажыццяўленні хаджу і правядзенні іншых рэлігійных мерапрыемстваў.

У сваю чаргу, Го Вэй падчас тэлефоннай размовы падкрэсліў, што справы Сіньцзяна з'яўляюцца выключна ўнутранай справай Кітая, а асобныя краіны і сілы шляхам стварэння так званай "праблемы Сіньцзяна" і пад падставай абароны правоў чалавека ўмешваюцца ва ўнутраныя справы Кітая, выношваюць планы падрыву развіцця і стабільнасці КНР, а таксама спрабуюць пагоршыць сяброўскія адносіны Кітая з ісламскімі краінамі. "Урад і народ Кітая выступаюць рашуча супраць падобных спроб. Кітай разлічвае разам з Палесцінай прыкладаць намаганні для абароны сяброўства, адзінства і супрацоўніцтва КНР з арабскімі і ісламскімі краінамі", -- адзначыў Го Вэй.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ