У Кітаі ў траўні пройдзе міжнароднае выстава індустрыі вялікіх даных

2021-02-05 16:13:49
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

З 26 па 29 траўня ў горадзе Гуян, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Гуйчжоу, пройдзе міжнародная выстава індустрыі вялікіх даных.

Як паведаміў выканаўчы камітэт, у чацвер афіцыйна запушчаны глабальны збор перадавых навукова-тэхнічных дасягненняў у сферы вялікіх даных. Прадпрыемствы, ВНУ, НДІ, галіновыя арганізацыі і індывідуальныя асобы з усяго свету запрашаюцца для дэманстрацыі сваіх работ у такіх галінах, як новыя віды прадукцыі, агульныя тэхналогіі і камерцыйныя мадэлі, заявілі ў камітэце.

На выставе будзе заснавана спецыяльная ўзнагарода за тэхналагічныя дасягненні ў індустрыі вялікіх даных у сферы прафілактыкі, кантролю і лячэння COVID-19.

Выстава індустрыі вялікіх даных праводзіцца ў Гуяне з 2015 года. У 2019 годзе яна прыцягнула да ўдзелу 448 прадпрыемстваў з 59 краін.

У 2020 годзе мерапрыемства было адменена з-за пандэміі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ