У Пекіне стартавалі глабальныя мультымедыйныя праекты

2021-02-05 16:17:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Пекіне ў Цэнтры мастацтваў стартавалі буйныя глабальныя мультымедыйныя праекты «Вясёлае Свята вясны» і «Святкуем Кітайскі новы год». Міністр культуры і турызму КНР Ху Хэпін і гендырэктар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн абвясцілі пра старт мерапрыемстваў.

Ху Хэпін адзначыў, што ў апошнія гады мерапрыемствы праекта «Вясёлае Свята вясны» праходзяць у многіх краінах свету, праект стаў глабальнай платформай для знаёмства з культурай святкавання традыцыйнага кітайскага новага года. Сёлета навагоднія мерапрыемствы праекта пройдуць анлайн, каб стварыць навагоднюю святочную атмасферу для людзей з усяго свету.

Паводле яго слоў, абмен вопытам і ўзаемадзеянне ў сферы культуры служыць гуманітарнай асновай фарміравання супольнасці адзінага лёсу, своеасаблівым мостам умацавання дружбы паміж краінамі, а таксама рухаючай сілай культурнага развіцця чалавецтва і садзейнічання мірнаму развіццю. Мерапрыемствы праекта спрыяюць міжнароднаму ўзаемадзеянню ў галіне культуры і турызму, уносяць уклад у паглыбленне сяброўства паміж народамі.

Кіраўнік Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн у сваім выступленні сказаў, што дзякуючы святкаванню кітайскага новага года можна адчуць жыццёвую энергію культуры Кітая, а таксама ўсвядоміць эмацыйянальную культурную супольнасць чалавецтва, адзіныя жадання людзей усяго свету, імкнення да здароўя, шчасця і міру. Ён выказаў спадзяванне, што мерапрыемствы праекта «Вясёлае Свята вясны» паглыбяць дасведчанасць аб Кітаі і створаць мост сяброўства для культурных абменаў. Культурная прадукцыя высокай якасці дазволіць свету ўсвядоміць, што канцэпцыя супольнасці адзінага лёсу — гэта не толькі каштоўнасны арыенцір, але і рэальная альтэрнатыва глабальнага развіцця.

Мерапрыемствы праекта «Вясёлае Свята вясны» пройдуць анлайн, у ходзе мерапрыемстваў людзі з усяго свету азнаёмяцца з кітайскімі народнымі звычаямі, дакрануцца да традыцый нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая, прымуць інтэрактыўны ўдзел у разнастайных культурна-турыстычных мерапрыемствах, а таксама ўбачаць выступленні кітайскіх і замежных майстроў сцэны.

З 16 лютага ў прамым эфіры пачнецца паказ дзесяці серый маштабнага мультымедыйнага праекта «Святкуем Кітайскі новы год». Праект ахопіць адмысловыя традыцыі святкавання кітайскага новага года ў дзесяці кітайскіх гарадах — так арганізатары праекта хочуць паказаць варыятыўнасць і багатую культуру навагодніх звычаяў Кітая.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ