Вакцына Sinovac ад COVID-19 атрымала ўмоўны дазвол на пастаўку на рынак у Кітаі

2021-02-07 14:16:23
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дзяржаўнае ўпраўленне кантролю над лекавымі сродкамі КНР у пятніцу выдала ўмоўны дазвол на пастаўку на рынак вакцыны CoronaVac -- інактываванай вакцыны супраць COVID-19, распрацаванай кампаніяй Sinovac Biotech. Пра гэта 6 снежня паведаміла кампанія-распрацоўшчык.

Вакцына, якая вырабляецца пекінскай кампаніяй Sinovac карпарацыі Sinovac Biotech, у чэрвені мінулага года была ўхвалена для ўжывання на тэрыторыі Кітая ў надзвычайных сітуацыях. З ліпеня мінулага года пачалося выкарыстанне вакцыны для экстранай вакцынацыі асобных груп насельніцтва.

Са студзеня бягучага года Інданезія, Турцыя, Бразілія, Чылі, Калумбія, Уругвай і Лаос паслядоўна ўхвалілі выкарыстанне вакцыны Sinovac у надзвычайных сітуацыях.

У прэс-рэлізе, апублікаваным на сайце кампаніі Sinovac Biotech, гаворыцца, што гэтыя краіны прызналі вынікі клінічных даследаванняў, палічыўшы, што вакцына эфектыўна зніжае неабходнасць лячэння, узровень шпіталізацыі, колькасць цяжкіх выпадкаў і смерцяў ад COVID-19 і мае вялікае значэнне для прафілактыкі і кантролю эпідэміі.

3 лютага Sinovac адправіла заяўку на атрыманне ўмоўнага дазволу на пастаўку на рынак вакцыны CoronaVac. Дазвол быў неўзабаве атрыманы на падставе вынікаў 3-й фазы клінічных выпрабаванняў, праведзеных за мяжой.

Дзяржаўнае ўпраўленне кантролю над лекавымі сродкамі запатрабавала ад кампаніі працягнуць клінічныя выпрабаванні, выканаць усе неабходныя ўмовы і своечасова апублікаваць вынікі даследаванняў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ