Кітай надасць дадатковы імпульс аднаўленню сусветнай эканомікі -- кіраўнік МВФ

2021-02-07 14:24:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Унутранае спажыванне ўсё больш з'яўляецца драйверам эканамічнага росту ў Кітаі, але разам з гэтым краіна працягвае пашыраць сваю адкрытасць. Кітай надасць дадатковы імпульс аднаўленню сусветнай эканомікі. Пра гэта ў пятніцу заявіла дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду Крысталіна Георгіева.

Яна сказала, што Кітай з'яўляецца адзінай буйной эканомікай, якая забяспечыла станоўчы рост у мінулым годзе. Паводле прагнозаў МВФ, сёлета эканоміка Кітая, як чакаецца, вырасце на 8,1%. Аднаўленне эканомікі Кітая таксама прыносіць станоўчыя пабочныя эфекты, асабліва тым эканомікам, якія маюць з ім цесныя гандлёва-эканамічныя сувязі. "Гэта добра як для Кітая, так і для свету", -- адзначыла кіраўнік фонду.

К. Георгіева таксама папярэдзіла, што сусветная эканоміка, паводле чаканняў МВФ, вырасце на 5,5% у бягучым годзе, але разам з гэтым 150 эканомік, верагодна, не змогуць вярнуцца да ўзроўню, які быў у іх да пандэміі. Акрамя гэтага, у далейшым павялічыцца разрыў у даходах паміж краінамі, якія развіваюцца, і развітымі краінамі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ