Кітай гатовы сустракаць лепшых спартсменаў свету на зімовай Алімпіядзе ў Пекіне

2021-02-07 14:25:53
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Зімовыя Алімпійскія гульні адкрыюцца ў Пекіне 4 лютага 2022 года. Роўна за год да пачатку Гульняў кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах накіраваў віншавальны ліст гендырэктару Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюну, пажадаўшы ўсім супрацоўнікам карпарацыі шчасця і ўдачы.

Можна з упэўненасцю сказаць, што Кітай гатовы сустракаць лепшых спартсменаў свету па зімовых відах спорту, адзначыў Т. Бах. Паводле яго слоў, гэтым летам у Токіа пройдуць летнія Алімпійскія і Паралімпійскія гульні, а праз год у кітайскай сталіцы збяруцца прадстаўнікі зімовых відаў спорту, каб разыграць больш за сто камплектаў алімпійскіх узнагарод. Ён выказаў удзячнасць Кітаю за доўгатэрміновую падтрымку алімпійскага руху.

Т. Бах падкрэсліў, што ў МАК няма ніякіх прычын сумнявацца ў поспеху правядзення Алімпійскіх гульняў летам 2021 года ў Токіа. Цырымонія адкрыцця Гульняў пройдзе 23 ліпеня. Паралімпійскія гульні пройдуць з 24 жніўня па 5 верасня. Ён выказаў падзяку сусветнай супольнасці за падтрымку Алімпіяды і ўпэўненасць у працы арганізатараў па падрыхтоўцы да Алімпійскіх гульняў у Токіа і Белых Гульняў у Пекіне на працягу бліжэйшых 14 месяцаў.

Кіраўнік МАК нагадаў, што ГА ААН на сваёй апошняй сесіі выказала ўхваленне з нагоды правядзення бліжэйшых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў. Сусветныя лідары, якія збіраліся на саміце G20, таксама заявілі аб сваёй падтрымцы летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Токіа і зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ