Кітайскі марсіянскі зонд "Цяньвэнь-1" завяршыў чацвёртую арбітальную карэкцыю

2021-02-07 14:34:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі марсіянскі зонд "Цяньвэнь-1" вечарам 5 лютага правёў чацвёртую арбітальную карэкцыю. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным касмічным упраўленні КНР (CNSA).

Карэкцыя арбіты касмічнага апарата была праведзена ў 20:00 па пекінскім часе. Яе мэта -- забяспечыць набліжэнне зонда да Марса ў вызначаны час.

Акрамя таго, у CNSA таксама паведамілі, што "Цяньвэнь-1" змог атрымаць першы малюнак Марса на адлегласці каля за 2,2 млн км ад яго.

Марсіянскі зонд запушчаны 23 ліпеня 2020 года. 2 жніўня ён завяршыў першую арбітальную карэкцыю, 20 верасня -- другую, а 28 кастрычніка -- трэцюю.

Зонд праляцеў на арбіце 197 дзён, пераадолеўшы адлегласць каля 465 млн км. Зараз зонд знаходзіцца на адлегласці каля 184 млн км ад Зямлі і за 1,1 млн км ад Марса. Усе сістэмы зонда працуюць у штатным рэжыме, адзначылі ў CNSA.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ