Каментарый: засяродзіцца на супрацоўніцтве – тэндэнцыя часу і імкненне ўсіх народаў

2021-02-08 15:50:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Калі ключавым словам для папярэдняга кіраўніцтва ЗША былі «інтарэсы», то новы ўрад краіны на першае месца паставіў «каштоўнасць».

Як прамова аб дыпламатычнай палітыцы, з якой выступіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн перад супрацоўнікамі Дзярждэпартамента, так і дзеянні шэрагу новых дыпламатаў, перадалі свету важную інфармацыю: прыярытэтам на парадку дня рэформаў кіраўніцтва Злучаных Штатаў стане аднаўленне адносін са сваімі саюзнікамі.

Канцлер ФРГ Ангела Меркель публічна заявіла, што, нягледзячы на кансенсус у многіх галінах з Вашынгтонам, Еўропе патрэбна незалежная палітыка «ў дачыненні да Кітая». 4 лютага прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон выказаў падобнае меркаванне: у ЕС і ЗША, сапраўды, агульныя каштоўнасці, але гэта не павінна быць прычынай сумеснага супрацьстаяння Кітаю.

На днях газета Washington Post задала пытанне: чаму саюзнікі павінны верыць такому ўраду ЗША, які не можа належным чынам вырашыць праблему эпідэміі, і ў Кангрэсе якога толькі што адбыліся беспарадкі? Як казаў экс-дзяржсакратар ЗША Генры Кісінджар, неразумна ствараць альянс супраць якой-небудзь краіны. Адмовіцца ад ідэалагічных забабонаў, рэгуляваць рознагалоссі і засяродзіцца на супрацоўніцтве -- тэндэнцыя часу і імкненне ўсіх народаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ