Валютныя рэзервы Кітая скараціліся ў студзені

2021-02-08 16:19:09
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па стане на канец студзеня 2021 года валютныя рэзервы Кітая скараціліся да 3,2107 трлн долараў ЗША. Зніжэнне склала 0,2% у параўнанні з канцом мінулага года, адзначылі ў Дзяржупраўленні валютнага кантролю КНР.

У студзені бягучага года кітайскі рынак замежнай валюты функцыянаваў стабільна, гандлёвыя здзелкі на ім праводзіліся рацыянальна і паслядоўна, паведаміла афіцыйны прадстаўнік ДУВК Ван Чуньін. Яна патлумачыла студзеньскі спад валютных рэзерваў распрацоўкай вакцын супраць COVID-19, а таксама грашова-крэдытнай і фінансавай палітыкай галоўных эканомік свету, у выніку чаго падняўся індэкс долара ЗША, і знізіліся цэны на актывы буйных эканомік на сусветным фінансавым рынку.

Яна таксама заявіла, што прычынай зніжэння валютных рэзерваў з'яўляецца комплекснае ўздзеянне канвертацыі валюты і змянаў цэн на актывы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ