Кітайскі зонд "Чан'э-4" аднавіў працу на 27-ы месячны дзень

2021-02-08 16:23:35
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пасадачны модуль і месяцаход кітайскага зонда "Чан'э-4" на 27-ы месячны дзень аднавілі працу на адваротным баку Месяца.

Як паведамілі ў Цэнтры месячных даследаванняў і касмічнай праграмы, пасадачны модуль "прачнуўся" у суботу ў 16:48 па пекінскім часе, а месяцаход "Юйту-2" -- у суботу ў 04:26.

Месяцаход "Юйту-2" ужо пераадолеў 628,5 метра па паверхні Месяца і знаходзіцца прыкладна за 430 метраў на паўночны захад ад месца пасадкі. Панарамная камера будзе рабіць каляровыя здымкі месячных скал і ўдарных кратараў.

Выявы, зробленыя інфрачырвоным спектрометрам, будуць выкарыстоўвацца для выяўлення скальных парод і навакольнай месяцовай глебы. Дэтэктар нейтральных атамаў і радар працягнуць праводзіць даследаванні.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ