Пекін пашырае тэставанне электроннай валюты

2021-02-08 16:25:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пекін пашырае рамкі тэставання электроннай валюты: напярэдадні Новага года па месячным календары жыхарам сталіцы праз латарэю раздадуць 50 тыс. падарункавых канвертаў з электроннымі грашыма на агульную суму 10 млн. юаняў. Электронныя юані можна выкарыстоўваць для пакупак, аплаты транспарту, атэляў і паслуг тураператараў.

Цэнтрам тэставання стане пешаходная вуліца Ванфуцзін у Пекіне, дзе электронны юань будзе прымацца ў крамах і рэстаранах. Пашырыць рамкі тэставання электроннага юаня сёлета плануюць таксама Шанхай і Чанша, востраў Хайнань.

Кітай ужо распрацоўвае папраўкі да нацыянальнага заканадаўства, якія створаць прававую базу пад выкарыстанне электроннага юаня. У прыватнасці, разглядаюцца папраўкі да закона аб Народным банку Кітая, якія надзеляць яго шырокімі паўнамоцтвамі па аперацыях з электроннай валютай. На думку экспертаў, на распрацоўку паўнавартаснай прававой базы для вядзення электроннага юаня ў шырокі абарот спатрэбіцца каля двух гадоў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ