Кітайскія службы экспрэс-дастаўкі апрацавалі 10 млрд пасылак за 38 дзён

2021-02-09 15:13:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па стане на 7 лютага, паштова-кур'ерскімі службамі Кітая было апрацавана 10 млрд пасылак унутры краіны за першыя 38 дзён бягучага года, усталяваўшы новы рэкорд.

Як паведаміла Дзяржаўнае паштовае ўпраўленне КНР, гэты прамежак часу апынуўся нашмат карацейшым, чым у 2020 годзе, калі аналагічная колькасць пасылак была апрацавана за 80 дзён, і у 2019 годзе — за 79 дзён. Ведамства таксама адзначыла, што гэтыя даныя падкрэсліваюць жыццяздольнасць галіны экспрэс-дастаўкі і яе ролю ў стымуляванні спажывання і эканамічным абароце.

Паводле прагнозу ўпраўлення, сектар экспрэс-дастаўкі ў 2021 годзе апрацуе 95,5 млрд пасылак, што на 15 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ