МЗС КНР: падтрыманне кантактаў паміж Кітаем і ЗША спрыяе развіццю двухбаковых адносін

2021-02-09 15:15:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

8 лютага афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь заявіў, што падтрыманне кантактаў на розных узроўнях паміж Кітаем і ЗША будзе спрыяць узаемаразуменню і развіццю двухбаковых сувязяў.

Адзначыўшы, што старшыня КНР Сі Цзіньпін і Д. Байдэн неаднаразова кантактавалі адзін з адным, спікер заявіў, што ўзаемадзеянне паміж дзвюма краінамі на ўсіх узроўнях будзе спрыяць узаемаразуменню і развіццю двухбаковых адносін.

Па словах Ван Вэньбіня, Кітай імкнецца да развіцця адносінаў з ЗША без канфліктаў і канфрантацыі.

"Абодва бакі павінны працаваць разам, каб засяродзіцца на супрацоўніцтве і ўрэгуляванні рознагалоссяў, прасоўваць здаровае і стабільнае развіццё двухбаковых адносін і прыносіць тым самым вялікую карысць народам дзвюх краін, а таксама народам усіх краін свету ў цэлым", — дадаў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Кітая.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ