У Кітаі прадставілі высокаэфектыўную аперацыйную сістэму квантавага кампутара

2021-02-09 15:28:23
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскія даследчыкі прадставілі новую аперацыйную сістэму для квантавых кампутараў, якая, па выніках тэставання, можа ў некалькі разоў павысіць эфектыўнасць работы існуючых квантавых кампутараў.

Новая сістэма Origin Pilot распрацавана з незалежнымі правамі інтэлектуальнай уласнасці тэхналагічнай кампаніяй Origin Quantum, што дзейнічае пры вядучай лабараторыі па квантавай інфарматыцы Акадэміі навук КНР у горадзе Хэфэй, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Фуцзянь.

Як паведамілі ў кампаніі, новая сістэма здзейсніла шэраг прарываў у паралельным выкананні задач квантавых вылічэнняў, аўтаматызаванай каліброўцы квантавых чыпаў і сістэматычнага кіравання квантавымі рэсурсамі.

Новая аперацыйная сістэма будзе прыменена на хмарнай платформе квантавых вылічэнняў і даступная для карыстальнікаў усяго свету, заявілі ў кампаніі Origin Quantum.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ