Кітай пачаў пастаўляць у Афрыку вакцыну ад COVID-19

2021-02-10 12:26:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Гуманітарная дапамога ў выглядзе вакцын ад COVID-19, прадстаўленая Кітаем Экватарыяльнай Гвінеі, адпраўлена сёння і, як чакаецца, прыбудзе ў сталіцу краіны Малаба раніцай 10 лютага па мясцовым часе, заявіў 9 лютага афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь. Гэта будзе першая партыя гуманітарнай дапамогі ў выглядзе вакцыны, прадстаўленая урадам КНР краінам Афрыкі, адзначыў ён на брыфінгу. Паводле яго слоў, Кітай і Экватарыяльная Гвінея падтрымліваюць адно аднаго ва ўмовах пандэміі COVID-19.

"Кітай прадаставіў Экватарыяльнай Гвінеі вакцыны, каб дапамагчы гэтай краіне як мага хутчэй пераадолець пандэмію, і гэтым крокам прадэманстраваў сяброўства паміж народамі дзвюх краін, а таксама народамі Кітая і Афрыкі", -- сказаў Ван Вэньбінь.

Кітай будзе і далей выконваць свае абяцанне канкрэтнымі дзеяннямі, працаваць з афрыканскімі краінамі, каб рознымі спосабамі ажыццяўляць супрацоўніцтва па вакцынах, а таксама аказваць падтрымку ў адпаведнасці з патрэбамі афрыканскіх краін, дадаў кітайскі спікер.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ