Пэн Ліюань накіравала пасланне вучням і выкладчыкам нямецкай школы Burg-Gymnasium

2021-02-11 18:44:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

9 лютага жонка старшыні КНР Сі Цзіньпіна накіравала пасланне вучням і выкладчыкам нямецкай гімназіі Burg-Gymnasium.

У лісце Пэн Ліюань адзначыла, што ўважліва паглядзела відэазапіс выканання на кітайскай мове кітайскай песні «Пасля заканчэння эпідэміі" чатырма вучнямі школьнага хору. Паводле яе слоў, вучні сваёй песняй падтрымалі спадзяванні народаў усіх краін на хуткую перамогу над пандэміяй COVID-19. Яна нагадала, што год таму навучэнцы нямецкай школы падтрымалі барацьбу КНР з эпідэміяй, выканаўшы песню "Няхай свет напоўніцца любоўю".

У цяперашні час пандэмія працягвае лютаваць ва ўсім свеце, сказала Пэн Ліюань. "Я турбуюся пра ваша здароўе і спадзяюся, што вы і вашыя родныя выконваеце ўсе меры засцярогі для абароны ад віруса", — адзначыла жонка Сі Цзіньпіна.

"Снег і лёд растануць — вясна ўжо зусім хутка", — працягнула Пэн Ліюань. Яна выказала ўпэўненасць, што народы ўсіх краін, аб'яднаўшы намаганні, абавязкова атрымаюць перамогу над пандэміяй, і запрасіла вучняў пасля нармалізацыі эпідэмічнай сітуацыі зноў наведаць Кітай для культурных абменаў і вучобы, каб умацаваць дружбу паміж двума народамі, асабліва паміж моладдзю КНР і ФРГ.

У сакавіку 2014 года Пэн Ліюань суправаджала Сі Цзіньпіна ў ходзе яго дзяржаўнага візіту ў Германію. Яна наведала гімназію Burg-Gymnasium і прысутнічала на ўроку кітайскай мовы. Затым у кастрычніку 2016 года ў Пекіне Пэн Ліюань сустрэлася з вучнямі і выкладчыкамі школы, якія прыбылі ў Кітай для вучобы і павышэння кваліфікацыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ