Сі Цзіньпін заклікаў да аднаўлення механізмаў кітайска-амерыканскага дыялогу

2021-02-11 18:47:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай і ЗША павінны аднавіць розныя механізмы дыялогу, каб дакладна разумець палітычныя намеры адно аднаго і пазбягаць непаразуменняў. Пра гэта заявіў у чацвер старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам.

Паводле яго слоў, знешнепалітычныя ведамствы Кітая і ЗША могуць паглыбіць камунікацыю па шырокім коле пытанняў двухбаковых адносінаў, а таксама па важных рэгіянальных і міжнародных справах.

Сі Цзіньпін таксама прапанаваў устанавіць больш цесныя кантакты паміж эканамічнымі, фінансавымі і праваахоўнымі ведамствамі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ