Кітайскі марсіянскі зонд "Цяньвэнь-1" выйшаў на арбіту Марса

2021-02-11 18:49:17
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі марсіянскі зонд "Цяньвэнь-1" паспяхова выйшаў на арбіту Марса. Як паведаміла Дзяржаўнае касмічнае ўпраўленне КНР /CNSA/, у 19:52 па пекінскім чаеу быў запушчаны рухавік 3000N, каб затармазіць "Цяньвэнь-1".

Праз 15 хвілін зонд запаволіўся ў дастатковай меры для таго, каб яго захапіла гравітацыйнае поле Марса, і каб ён змог выйсці на эліптычную арбіту планеты ў пункце, найбольш блізкім да паверхні Марса. Каб пераадолець кола па арбіце, "Цяньвэню" спатрэбіцца каля дзесяці зямных дзён.

Паводле CNSA, Кітай завяршыў ключавы крок у сваёй бягучай праграме па асваенні Марса, закліканай падчас адной місіі ажыццявіць выхад на арбіту, пасадку і абследаванне паверхні Чырвонай планеты. Пасля таго, як зонд выйшаў на арбіту Марса, элементы карыснай нагрузкі, уключаючы камеры і розныя аналізатары часціц, пачнуць сваю працу і правядуць комплекснае даследаванне гэтай планеты.

"Цяньвэнь-1" правядзе яшчэ некалькі арбітальных карэкцый, выйдзе на марсіянскую арбіту чакання і правядзе зандаванне раёнаў, папярэдне абраных для пасадкі. Мяркуецца, што момант для ажыццяўлення пасадкі зонда на Марсе будзе абраны ў перыяд з мая па чэрвень 2021 года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ