У Пекіне напярэдадні свята Вясны рэзка знізіўся пасажырапаток

2021-02-12 19:18:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Больш чым на 70 адсоткаў скараціліся перамяшчэнні кітайскіх грамадзян паміж сталіцай і іншымі гарадамі краіны напярэдадні свята Вясны.

Паводле даных сталічнага транспартнага камітэта, у сераду пасажырапаток пекінскіх міжнародных аэрапортаў "Шаўду" і "Дасін" склаў каля 74300 чалавек, што на 75,22% менш, чым за аналагічны перыяд 2020 года.

З агульнай колькасці пасажыраў у сераду ў Пекін прыбылі 25100 чалавек, а вылецелі з яго 49200.

У той жа дзень найбуйнейшыя чыгуначныя вакзалы Пекіна абслужылі 233300 пасажыраў, што на 70,74% менш, чым за аналагічны перыяд 2020 года, паведамілі ў ведамстве.

Падчас свята Вясны, якое сёлета прыпала на 12 лютага, сотні мільёнаў кітайцаў звычайна адпраўляюцца на малую радзіму для ўз'яднання з сем'ямі. Аднак у бягучым годзе сталічныя ўлады рэкамендавалі жыхарам пазбягаць непатрэбных паездак з-за сітуацыі з COVID-19.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ