Дзяржупраўленне радыё і тэлебачання КНР забараніла вяшчанне BBC World News

2021-02-12 19:31:34
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па паведамленні Дзяржаўнага ўпраўлення радыё і тэлебачання КНР, пасля правядзення расследавання зместу рэпартажаў і рэдакцыйнай палітыкі BBC World News, звязаных з Кітаем, упраўленне выявіла сур'ёзныя парушэнні "Палажэнняў аб кіраванні радыё і тэлебачаннем» і «Адміністрацыйных мер па трансляцыі замежных спадарожнікавых тэлеканалаў».

У прыватнасці, парушана патрабаванне, у адпаведнасці з якім навіны павінны быць непрадузятымі, праўдзівымі і справядлівымі, не наносіць шкоду нацыянальным інтарэсам Кітая і адпавядаць патрабаванням вяшчання замежных тэлеканалаў у Кітаі.

У сувязі з гэтым Дзяржаўнае ўпраўленне радыё і тэлебачання КНР забараніла BBC World News працягваць дзейнасць у Кітаі і не будзе прымаць заяўку на падаўжэнне вяшчальнай ліцэнзіі на наступны год.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ