Каментарыі: Новы год - новыя магчымасці для павышэння ўзроўню жыцця кітайскага народа

2021-02-17 16:56:38
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

«Будзе багаты святочны стол: свініна, курыца, суп з тофу ... Усё павінна быць». Гэта словы хатняй гаспадыні з вёскі Атулеер павета Чжаацзюе Ляншань-Ійскай аўтаномнай акругі правінцыі Сычуань. Мясцовыя жыхары ўрачыста сустракаюць Новы год, таму што сёлета свята Вясны асаблівае - у вёсцы, нарэшце, атрымалася пакончыць з галечай.

Як адзначыў старшыня КНР Сі Цзіньпін, сутнасць сацыялізму заключаецца ў тым, каб народ жыў шчасліва, і каб кожная народнасць, кожная сям'я і кожны чалавек меў такую магчымасць.

У канцы 2020 года Кітаі 1113 вёсак з 52 адсталых паветаў змаглі пакончыць з беднасцю. Такім чынам кітайскі ўрад за 8 гадоў выканаў задачу па ліквідацыі галечы ў 832 паветах краіны, прыкладна 100 млн сельскіх жыхароў змаглі скончыць з беднасцю. У Кітаі ўдалося ліквідаваць беднасць у маштабах усёй краіны, і тым самым зрабіць важны ўнёсак у скарачэнне беднасці ў глабальным маштабе.

Робяць праснакі з клейкага рысу і разам радасна танчаць ...

Так адзначаюць свята Вясны прадстаўнікі народнасці буі ў павеце Ванмо правінцыі Гуйчжоу. Раней сур'ёзнае апустыньванне зямель перашкаджала развіццю гэтага павета. А зараз, дзякуючы развіццю вясковага турызму і самабытнай культуры, павет Ванмо паспяхова пакончыў з бедным мінулым.

Новы год дорыць людзям новую надзею. Як сказаў адзін мясцовы жыхар: «Мы пазбавіліся ад беднасці, можам есці гарачыя праснакі, наша жыццё становіцца лепш з кожным днём».

Варта адзначыць, што з улікам ўзроўню пакупніцкай здольнасці, крытэрыі «рысы беднасці» у Кітаі трохі вышэй, чым міжнародныя стандарты адносна ўзроўню беднасці, апублікаваныя Сусветным банкам. Акрамя таго, кітайскія стандарты барацьбы з галечай носяць комплексны характар: чысты прыбытак на душу насельніцтва стабільна вышэй, чым нацыянальныя стандарты барацьбы з беднасцю.

Што яшчэ больш важна, кітайскі ўрад усё яшчэ працуе над тым, каб даць малазабяспечаным больш магчымасцяў для развіцця, каб умацаваць і пашырыць вынікі скарачэння беднасці і працягнуць адкрываць новыя этапы развіцця.

"Я падрыхтаваў шмат навагодніх тавараў," - сказаў гаспадар інтэрнэт-крамы, жыхар пасёлка Міньнін павета Юннін Нінся-Хуэйского аўтаномнага раёна. Дзякуючы стрымінг трансляцыям мясцовыя тавары былі прададзеныя па ўсёй краіне. У Кітаі ў апошнія гады расце колькасць такіх інтэрнэт-крам. Яны дазваляюць прыкметна павысіць узровень жыцця людзей нават у самых цяжкадаступных кутках краіны. Інтэрнэт дае вялізныя магчымасці для развіцця бедных сельскіх раёнаў Кітая.

У адпаведнасці з планам «14-й пяцігодкі», у Кітаі на працягу наступных пяці гадоў будуць стымуляваць усеагульны дабрабыт.

Свята Вясны 2021 года запомніцца тым, што гэта першы кітайскі Новы год пасля дасягнення краінай вызначанай мэты барацьбы з беднасцю. Ліквідацыя беднасці - гэта не канец, а новы старт да ўсеагульнага дабрабыту.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ