Правінцыя Шэньсі на паўночным захадзе Кітая змагаецца са злачынствамі, звязанымі з культурнымі рэліквіямі

2021-02-17 16:59:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У 2020 годзе ў прав. Шэньсі / Паўночна-Заходні Кітай / было раскрыта 510 спраў аб злачынствах, звязаных з культурнымі рэліквіямі. Пра гэта паведамілі ў правінцыйным ведамстве культурнай спадчыны.

На працягу дзевяці гадоў запар у гэтай правінцыі праходзіў шэраг адмысловых кампаній па барацьбе са злачынствамі, звязанымі з культурнымі рэліквіямі. У 2020 годзе тут да адказнасці быў прыцягнуты 391 злачынец, які мае дачыненне да гэтых злачынстваў, і было вернута 3 404 культурных рэліквіі, якія фігуравалі ў справах.

Адпаведныя ведамствы прав. Шэньсі стварылі паліцэйскія ўчасткі ў больш чым 50 ключавых месцах аховы помнікаў культуры на ўсёй тэрыторыі правінцыі, узмацніўшы пры гэтым працу па правядзенні сумесных інспекцый у мэтах забеспячэння бяспекі аб'ектаў культурнай спадчыны.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ