Жыхары Кітая ў дні святочных вакацый адправілі 365 млн пасылак

2021-02-17 17:03:05
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

За першыя пяць дзён тыднёвых вакацыяў з нагоды свята Вясны (Новага года па кітайскім месяцовым календары) службы дастаўкі ў Кітаі апрацавалі 365 млн пасылак, што на 224 % больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Такія даныя 16 лютага апублікавала Дзяржаўнае паштовае ўпраўленне КНР.

За першыя два дні канікул, якія пачаліся 11 лютага, кампаніі экспрэс-дастаўкі апрацавалі звыш 130 млн пасылак - на 223 % больш, чым у мінулым годзе.

З-за таго, што ў Кітаі ізноў адзначаюцца асобныя ўспышкі COVID-19, улады краіны заклікалі жыхароў заставацца на месцы ў дні святаў, каб знізіць рызыку распаўсюджвання інфекцыі.

Каб кампенсаваць адсутнасць сямейных і сяброўскіх сустрэч, многія жыхары краіны аддалі перавагу адправіць родным і блізкім падарункі поштай ці зрабіць для іх пакупкі ў інтэрнэт-крамах, што і стала прычынай рэзкага росту попыту на паслугі дастаўкі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ