Касавыя зборы кітайскіх кінатэатраў да сярэдзіны лютага склалі амаль палову збораў за ўвесь 2020 год

2021-02-17 17:07:17
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Выручка кінатэатраў у Кітаі па стане на 18:00 у аўторак, 16 лютага, перавысіла 10 млрд юаняў / каля 1,55 млрд дол. ЗША /, і гэта складае амаль палову агульнай выручкі за ўвесь 2020 год. Такія даныя прыводзіць Кітайскі кінематаграфічны інфармацыйны цэнтр.

Гэта стала магчыма, галоўным чынам, дзякуючы поспеху кітайскіх стужак "Дэтэктыў з Чайнатауна - 3" і "Прывітанне, мама". Гэтыя дзве карціны выйшлі ў пракат у дні канікул з нагоды свята Вясны / Новага года па кітайскім месяцовым календары /, якія пачаліся 11 лютага.

Паводле апублікаваных у аўторак даных, "Дэтэктыў з Чайнатауна - 3", прэм'ера якога адбылася 12 лютага, за пяць дзён пракату сабраў 3,2 млрд юаняў; стужка "Прывітанне, мама", якая выйшла на экраны ў той жа дзень, сабрала 2 млрд юаняў.

Усе кінатэатры ў Кітаі, акрамя тых, што знаходзяцца ў зонах высокай рызыкі распаўсюджвання COVID-19, у дні святочных вакацый будуць працаваць з захаваннем павышаных мер бяспекі.

Акрамя канікул з нагоды свята Вясны кінапракатчыкі ў Кітаі чакаюць усплёск цікавасці да наведвання кінатэатраў яшчэ па меншай меры двойчы ў гэтым годзе: у перыяд летніх адпачынкаў і ў дні канікул у гонар Дня ўтварэння КНР у кастрычніку.

Паводле даных Кітайскага кінематаграфічнага інфармацыйнага цэнтра, выручка ад пракату фільмаў у мацерыковай частцы Кітая ў 2020 годзе склала 20,3 млрд юаняў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ