За 6 дзён свята Вясны пасажырапаток у Кітаі перавысіў 77 млн чалавек

2021-02-18 15:13:33
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

За першыя шэсць дзён з пачатку тыднёвых вакацыяў з нагоды свята Вясны або Чуньцзе - традыцыйнага кітайскага Новага года, пасажырапаток на розных відах транспарту ў Кітаі дасягнуў 77,24 млн чалавека-раз, сведчаць афіцыйныя даныя.

Паводле статыстыкі Міністэрства транспарту КНР, за перыяд з 11 па 16 лютага на чыгуначным транспарце краіны было здзейснена 17,47 млн паездак, а аўтамабільным транспартам скарысталіся 54,82 мільёна чалавек.

За гэты перыяд водным і авіятранспартам ў Кітаі скарысталіся 2,42 млн і 2,53 млн чалавек адпаведна.

Па хуткасных аўтамагістралях праехалі каля 176,65 млн транспартных сродкаў.

Тыднёвыя вакацыі з нагоды Новага года па месяцовым календары пачаліся 11 лютага, а пік падарожжаў, г.зн. "Чуньюнь", будзе доўжыцца сёлета 40 дзён: з 28 студзеня па 8 сакавіка.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ