У дні свята Вясны Пекін прыняў звыш 6,63 млн турыстаў

2021-02-18 15:14:30
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пекін стаў самым прывабным напрамкам для турыстаў падчас тыднёвых вакацыяў з нагоды свята Вясны: у святочныя дні кітайская сталіца прыняла звыш 6,63 млн турыстаў, што ў 4,5 разы больш у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года. Пра гэта сведчаць даныя Упраўлення культуры і турызму горада Пекіна.

Паводле звестак упраўлення, у перыяд канікул з 11 па 17 лютага даходы Пекіна ад турызму склалі 4,25 млрд юаняў (каля 658 млн долараў ЗША), то бок павялічыўшыся ў 2,9 разы ў гадавым вылічэнні.

Больш за 1,72 млн наведванняў сталіцы было здзейснена турыстамі з іншых раёнаў краіны, даходы сталіцы ад іншагародніх турыстаў склалі 2,67 млрд юаняў, павялічыўшыся ў 1,8 разоў у гадавым выражэнні.

Гандлёвыя вуліцы Ванфуцзін і Цяньмэнь у цэнтры Пекіна сталі аднымі з самых наведвальных турыстычных месцаў падчас святаў: іх наведалі 895 тысяч і 624 тысяч турыстаў, адпаведна.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ