Ван І ўнёс чатыры прапановы па барацьбе з пандэміяй COVID-19

2021-02-18 15:16:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І 17 лютага выступіў з чатырма прапановамі адносна барацьбы з пандэміяй COVID-19 і ўнясення новага ўкладу ў забеспячэнне міру.

Свае прапановы ён агучыў па відэасувязі падчас адкрытага пасяджэння міністэрскага ўзроўню ў Савеце Бяспекі ААН па пытаннях распаўсюджвання вакцын супраць COVID-19.

Ван І прапанаваў ставіць на першае месца інтарэсы людзей і ўмацоўваць глабальнае супрацоўніцтва па барацьбе з COVID-19; у поўнай меры выконваць рэзалюцыі СБ ААН і ствараць спрыяльныя ўмовы для барацьбы з пандэміяй; вырашаць праблемы дэфіцыту вакцын і павялічваць дапамогу краінам, якія развіваюцца; узмацняць каардынацыю і цалкам задзейнічаць ролю сістэмы ААН.

Кітай прымае канкрэтныя крокі для садзейнічання справядліваму размеркаванню вакцын супраць COVID-19, падкрэсліў кіраўнік МЗС КНР. Ён дадаў, што пры ажыццяўленні міжнароднага супрацоўніцтва па вакцынах ад COVID-19 Кітай ніколі не імкнуўся да якіх-небудзь геапалітычных мэтаў, ніколі не разлічваў на якія-небудзь эканамічныя выгады і ніколі не ставіў ніякіх палітычных умоў.

"Больш за ўсё мы думаем пра тое, каб зрабіць вакцыны фізічна і эканамічна даступным грамадскім дабром для народаў усіх краін", - сказаў Ван І.

Паводле яго слоў, Кітай працягне працаваць з усімі краінамі і ўмацоўваць з імі супрацоўніцтва ў галіне вакцын і барацьбы з пандэміяй.

Адкрытае пасяджэнне міністэрскага ўзроўню было прысвечана пытанням забеспячэння роўнага доступу да вакцын супраць COVID-19 ва ўмовах канфлікту і адсутнасці бяспекі. У віртуальнай сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі краін-членаў СБ ААН і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ