У Кітаі становіцца больш жорсткім кантроль за сертыфікатамі аб прафілактычных прышчэпках для дзяцей

2021-02-18 15:17:11
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міністэрства адукацыі КНР запатрабавала ад ясляў, дзіцячых садкоў і пачатковых школ па ўсёй краіне правяраць наяўнасць у дзяцей сертыфікатаў аб прафілактычных прышчэпках да залічэння ў пералічаныя навучальныя ўстановы.

Дадзеная праверка нацэлена на ўлік прышчэпак як ў зноў залічаных навучэнцаў, так і ў пераведзеных з іншых навучальных устаноў, гаворыцца ў дырэктыве, сумесна выпушчанай Міністэрствам адукацыі і Дзяржаўным камітэтам па справах аховы здароўя КНР.

Згодна з дакументам, праверка павінна праводзіцца на працягу 30 дзён пасля паступлення дзяцей у названыя ўстановы. Паўторная вакцынацыя, калі яна неабходная, павінна быць задакументавана, а адпаведны сертыфікат - перададзены на праверку да канца года, калі быў праведзены прыём навучэнца.

Названыя меры прымаюцца для павелічэння ахопу вакцынацыяй дзяцей адпаведнага ўзросту і ўзмацнення прафілактыкі і кантролю за распаўсюджваннем інфекцыйных захворванняў у дзіцячых установах і школах, гаворыцца ў дырэктыве.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ