Вытворчасць прамысловых робатаў у Кітаі ў 2020 годзе вырасла на 19,1 %

2021-02-18 15:17:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Аб'ём вытворчасці прамысловых робатаў у Кітаі па выніках 2020 года павялічыўся на 19,1 % у гадавым выражэнні, сведчаць афіцыйныя даныя.

Як паведамілі ў Міністэрстве прамысловасці і інфарматызацыі КНР (МПІ), рост аб'ёмаў вытворчасці сведчыць аб паляпшэнні рынкавага попыту і паскарэнні інтэлектуальнай мадэрнізацыі прадпрыемстваў.

Паводле статыстыкі ведамства, аперацыйны даход буйных вытворцаў прамысловых робатаў Кітая за мінулы год вырас на 6 % у параўнанні з 2019 годам.

Між тым на рынку робатаў для сферы паслуг былі зафіксаваныя выбітныя вынікі: аперацыйны даход буйных прадпрыемстваў дадзенай галіны дасягнуў 10,31 млрд юаняў (каля 1,6 млрд. долараў), што на 31,3 % больш, чым у 2019 годзе.

Кітай імкнецца да мадэрнізацыі працаёмкага вытворчага сектара шляхам тэхналагічных інавацый, каб справіцца з выклікамі, звязанымі са скарачэннем працаздольнага насельніцтва і павышэннем сабекошту рабочай сілы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ