У Кітаі назіраецца рост спажывецкіх выдаткаў падчас свята Вясны

2021-02-18 15:18:34
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У час канікул з нагоды свята Вясны (кітайскага Новага года па месяцовым календары) значна ўзраслі спажывецкія выдаткі, сведчаць апошнія даныя статыстыкі Міністэрства камерцыі КНР.

Паводле інфармацыі міністэрства, агульны аб'ём продажаў прадпрыемстваў рознічнага гандлю і грамадскага харчавання ў Кітаі вырас на 28,7 % у гадавым вылічэнні да 821 млрд юаняў ( каля 127,5 млрд долараў ЗША) падчас "залатога тыдня" свята Вясны.

У той жа час аб'ём анлайн-продажаў перавысіў 122 млрд юаняў, пры гэтым аб'ём анлайн-продажаў у сферы грамадскага харчавання вырас на 135 % у параўнанні з перыядам канікул з нагоды свята Вясны ў мінулым годзе. Гэта тлумачыцца тым, што ўсё больш жыхароў Кітая заказваюць гатовыя стравы праз платформы для электроннай камерцыі або сэрвісы дастаўкі ежы.

Продажы прадуктаў да святочнага стала напярэдадні новага года па месяцовым календары павялічыліся на 54,9 % у гадавым вылічэнні, паведамляе міністэрства.

Свята Вясны з'яўляецца важнай падставай для ўз'яднання сям'і. Сёлета Новы год па месяцовым календары выпаў на 12 лютага. У мэтах скарачэння патоку людзей і стрымлівання распаўсюджвання COVID-19 мясцовыя ўлады многіх раёнаў Кітая заклікалі жыхароў і працоўных-мігрантаў не пакідаць месцы свайго знаходжання падчас свята.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ