Кітай узмацняе электраэнергетычную ўзаемазвязанасць з суседнімі краінамі

2021-02-18 16:56:26
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паводле даных Дзяржаўнага ўпраўлення па справах энергетыкі КНР, да канца 2020 года магутнасць аб'яднанай электрасеткі паміж Кітаем і мяжуючымі з ім краінамі склала 2,6 млн квт.

Да гэтых краінаў адносяцца Лаос, Расія, М'янма і В'етнам.

У апошнія гады Кітай узмацніў з суседнімі дзяржавамі ўзаемазвязанасць ў галіне электраэнергетычнай інфраструктуры, што мае важнае значэнне для павышэння надзейнасці электразабеспячэння, рэалізацыі аптымальнага размеркавання энергетычных рэсурсаў і паглыблення эканамічнага і гандлёвага супрацоўніцтва, гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Праекты КНР у сферы сонечнай і ветраэнергетыкі, у прыватнасці, у краінах, размешчаных уздоўж "Пояса і шляху", забяспечылі ім інтэлектуальныя і экалагічна чыстыя рашэнні, а таксама актыўна спрыялі іх нізкавугляроднаму развіццю, рэзюмавалі ва ўпраўленні.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ