Спажывецкі бум адзначаны ў мегаполісе Шанхаі ў перыяд тыднёвых вакацыяў з нагоды кітайскага Новага года

2021-02-18 17:30:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Падчас тыднёвых вакацыяў з нагоды свята Вясны / Новы год па кітайскім месяцовым календары / у Шанхаі назіраўся спажывецкі бум.

Паводле даных, апублікаваных Упраўленнем камерцыі Шанхая, за сем дзён свята (з 11 па 17 лютага) у мегаполісе аб'ём продажаў у 390 выбарачных прадпрыемстваў рознічнага гандлю, уключаючы кінатэатры, гандлёвыя цэнтры і прадпрыемствы, якія займаюцца рэалізацыяй аўтамабіляў, бытавой тэхнікі і ювелірных вырабаў, склаў 7 , 6 млрд юаняў / каля 1,18 млрд ам. дол. /, павялічыўшыся больш чым у два разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Продажы ў 107 выбарачных прадпрыемствах грамадскага харчавання выраслі на 79 %у гадавым вылічэнні да 29,33 млн юаняў.

З 11 па 16 лютага касавыя зборы ў Шанхаі склалі 327 млн юаняў, а кінатэатры горада наведалі 5,2 мільёна чалавек.

Паводле статыстыкі, за сем дзён свята аб'ём спажывання, здзейсненагатурыстамі, што наведалі Шанхай, павялічыўся ў 2,2 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, склаўшы 7,66 млрд юаняў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ