Кітай заклікаў урад і ваенных М'янмы вярнуцца за стол перамоваў

2021-02-18 17:33:06
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай заклікае ўсе канфліктуючыя бакі ў М'янме вырашыць рознагалоссі ў адпаведнасці з канстытуцыяй і ў рамках закона, каб забяспечыць палітычную і сацыяльную стабільнасць у краіне. Пра гэта 15 лютага паведаміў пасол КНР у М'янме Чэнь Хай у пісьмовым інтэрв'ю вядучым СМІ М'янмы. Паводле слоў дыпламата, кітайскі бок не быў у курсе перавароту ў М'янме. Кітай падтрымлівае дружалюбныя адносіны з кіруючай партыяй "Нацыянальная ліга за дэмакратыю» М'янмы і ваеннымі гэтай краіны. Пекін не жадае бачыць хаос у М'янме.

Чэнь Хай адзначыў, што Кітай гуляе канструктыўную ролю ва ўрэгуляванні сітуацыі ў М'янме і будзе прыкладаць максімум намаганняў для таго, каб спрыяць прымірэнню і стымуляваць правядзенне перамоў. Паводле яго слоў, і ваенныя, і члены палітычнай партыі - жыхары адной дзяржавы, і павінны ўзяць на сябе адказнасць падтрымаць стабільнасць і развіццё краіны. Для гэтага неабходна прымірэнне, а не канфрантацыя. Кітайскі пасол заклікаў абараніць адзінства М'янмы і супрацьстаяць любым спробам яе раскалоць.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ