Кітай папракнуў Захад за сумненні ў непрадузятасці місіі СААЗ па пошуку крыніцы COVID-19

2021-02-19 11:35:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін 18 лютага папракнула некаторых заходніх палітыкаў за сумненні ў непрадузятасці нядаўняга даследавання паходжання COVID-19, праведзенага місіяй Сусветнай арганізацыі аховы здароўя / СААЗ / у Кітаі. Хуа Чуньін адзначыла, што бесстароннасць не азначае "гатоўнасць дзейнічаць па ўказцы Захаду".

Як адзначыла на брыфінгу для прэсы афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР, непрадузятасць не павінна мець на ўвазе прэзумпцыю віны Кітая.

Паводле яе слоў, Кітай спадзяецца, што адпаведныя краіны змогуць таксама прыняць удзел у глабальным пошуку крыніцы COVID-19, кіруючыся пазітыўным, навукова абгрунтаваным, i кааператыўным падыходам, і што яны падзеляцца вынікамі сваіх даследаванняў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ