У Кітаі рэзка скараціўся аб'ём пасажырскіх перавозак у перыяд канікул з нагоды свята Вясны

2021-02-19 11:38:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Аб'ём пасажырскіх перавозак у Кітаі падчас сямідзённы канікул з нагоды свята Вясны / Новага года па месяцовым календары / рэзка скараціўся. Пра гэта сведчаць апублікаваныя 18 лютага афіцыйныя даныя.

У перыяд з 11 па 17 лютага ў агульнай колькасці было здзейснена 98,42 млн пасажырскіх паездак, што на 76,8 % менш у параўнанні з навагоднімі вакацыямі у 2019 годзе, вынікае з даных Сумеснага механізму прафілактыкі і кантролю эпідэміі COVID-19 пры Дзяржсавеце КНР .

Паводле афіцыйных даных, гэты паказчык таксама на 34,8 % менш, чым у перыяд мінулагодніх канікул з нагоды свята Вясны.

Колькасць транспартных сродкаў на аўтастрадах краіны ў справаздачны перыяд склала 219,65 млн адзінак, што на 20,27 % менш у параўнанні з навагоднімі вакацыямі 2019 года, але на 118,26 % больш у параўнанні са святочнымі днямі ў 2020 годзе.

Чакаецца, што сёння ў Кітаі будзе ажыццёўлена 21,44 млн пасажырскіх паездак, з іх 6,7 млн - у чыгуначным сектары і 960 тысяч - у сектары грамадзянскай авіяцыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ