МЗС КНР: Неабходна актывізаваць глабальнае супрацоўніцтва ў сферы даследаванняў і распрацовак вакцын ад COVID-19

2021-02-19 11:40:40
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

18 лютага ў Пекіне падчас чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін заявіла, што кітайскі бок мае намер працягваць развіваць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы даследаванняў і распрацовак вакцын ад COVID-19, робячы акцэнт на дасягненне практычных вынікаў і глабальную іх даступнасць.

Кітай будзе і надалей умацоўваць узаемадзеянне з рознымі зацікаўленымі бакамі і ўносіць яшчэ большы асабісты ўклад у фарміраванне супольнасці аховы здароўя чалавецтва і дасягненне поўнай перамогі ў глабальнай проціэпідэмічнай барацьбе.

Раней 17 лютага адбылося пасяджэнне Савета бяспекі ААН па пытаннях вакцын ад COVID-19 на ўзроўні міністраў. Падчас яго генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў да тэрміновага стварэння спецыяльнай рабочай групы пад кіраўніцтвам членаў G20 для распрацоўкі глабальнага плана вакцынацыі.

Хуа Чуньін высока ацаніла ініцыятыву Антоніу Гутэрыша і яго ўклад у справу прасоўвання справядлівага размеркавання вакцын паміж дзяржавамі. Кітайскі дыпламат з гэтай нагоды сказала: "У цяперашняй сітуацыі Кітай вітае і разглядае ўсе ініцыятывы, карысныя для рэалізацыі праекта справядлівага размеркавання вакцын. Мы гатовыя падтрымліваць цесныя кантакты і каардынацыю з усімі бакамі. Кітай, рэалізуючы на практыцы важныя распараджэнні старшыні КНР Сі Цзіньпіна, у поўнай меры выканае ўзятыя на сябе абавязацельствы, будзе ўсяляк садзейнічаць даступнасці і магчымаму распаўсюджванню вакцын у краінах, якія развіваюцца».

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ