Дзяржсавет КНР: Падчас «Дзвюх сесій» паміж прадстаўнікамі УСНП і членамі УК НПКСК будзе арганізавана комплексная сувязь

2021-02-19 11:42:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

18 лютага ў Пекіне прайшло выканаўчае пасяджэнне Дзяржсавета КНР, падчас якога была адзначана важнасць высокапрафесійнага падыходу да выканання работ па заслухванні і зборы меркаванняў і прапаноў падчас 4-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП) 13-га склікання і 4-й сесіі Усекітайскага савета Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая (УК НПКСК) 13-га склікання ( «Дзвюх сесій»).

Адпаведныя ведамствы павінны максімальна якасна забяспечыць пашырэнне сеткавых магчымасцяў, арганізаваць дзяжурную гарачую лінію, тэлефонную сувязь, відэасувязь і іншыя віды сувязі ў мэтах устанаўлення прамых дыялогаў і шматбаковых абмеркаванняў з прадстаўнікамі УСНП і членамі УК НПКСК.

На пасяджэнні нагадалі, што выслухаць меркаванні і прапановы прадстаўнікоў УСНП і членаў УК НПКСК, зрабіць высновы і прыняць рашэнні - гэта адна з найважнейшых задач урада.

4-я сесіі УК НПКСК 13-га склікання адбудзецца 4 сакавіка, а 4-я сесія УСНП 13-га склікання - 5 сакавіка.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ