Раскрыццё праўды аб пагранічных сутыкненнях з Індыяй дапаможа разабрацца ў падзеях - МЗС КНР

2021-02-20 15:04:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін на сённяшнім брыфінгу заявіла, што публікацыя кітайскімі ўладамі адпаведных звестак і раскрыццё праўды аб пагранічных сутыкненнях з Індыяй дапаможа людзям разабрацца, хто вінаваты ў тых падзеях. Кітайскі дыпламат пракаментавала апублікаваны сёння газетай НВАК "Цзефанцзюнь баа" аглядны рэпартаж, у якім гаворыцца, што падчас пагранічнага канфлікту паміж Кітаем і Індыяй у чэрвені мінулага года загінулі чатыры кітайскія салдаты, а адзін камандзір палка быў цяжка паранены. Хуа Чуньін паказала, што адказнасць за інцыдэнт паміж Кітаем і Індыяй у даліне Галван у чэрвені мінулага года ляжыць не на кітайскім баку. Яна дадала, што інцыдэнт прывёў да чалавечых ахвяр, і Кітай для захавання адносін паміж дзвюма краінамі праявіў выключную стрыманасць, імкнучыся аслабіць напружанасць. Гэты падыход сведчыць аб памяркоўнасці і пачуцці адказнасці Кітая. Між тым, індыйскі бок працягваў спекуляваць на стратах, скажаць праўду і ўводзіць у зман міжнародную грамадскасць. «Зараз газета апублікавала адпаведныя звесткі і раскрыла праўду.

Хуа Чуньін падкрэсліла, што Кітай займае паслядоўную пазіцыю пры ўрэгуляванні пагранічных праблем. "Мы спадзяёмся працаваць разам з індыйскім бокам дзеля захавання міру і спакою на мяжы, а таксама садзейнічаць доўгатэрміноваму, здароваму і ўстойліваму развіццю двухбаковых адносін. Я думаю, гэта ў агульных інтарэсах народаў абедзвюх краін", — дадала Хуа Чуньін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ