Па меншай меры 8 кіраўнікоў замежных дзяржаў і ўрадаў атрымалі кітайскія вакцыны — МЗС КНР

2021-02-20 15:07:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па меншай меры восем кіраўнікоў замежных дзяржаў і ўрадаў атрымалі кітайскія вакцыны. Пра гэта паведаміла сёння афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньн.

Распрацаваныя Кітаем вакцыны сталі для многіх краін, якія развіваюцца, надзейнай крыніцай барацьбы з пандэміяй COVID-19. "Мы вельмі рады атрымліваць весткі аб тым, што кітайскія вакцыны здольныя задаволіць надзённую патрэбнасць некаторых краін у крытычны момант барацьбы з пандэміяй", — сказала Хуа Чуньін. Паводле яе слоў, многія краіны адправілі чартарныя самалёты ў Кітай для транспарціроўкі вакцын, а кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў некаторых дзяржаў асабіста сустракалі груз з кітайскімі вакцынамі ў аэрапорце.

Хуа Чуньін адзначыла, што ўсім бакам варта аб'яднацца, каб спрыяць справядліваму і раўнапраўнаму размеркаванню вакцын, асабліва паміж краінамі, якія развіваюцца. Кітай працягне развіваць супрацоўніцтва ў галіне вакцынацыі і ўносіць уклад у дасягненне канчатковай перамогі над вірусам, паведаміла афіцыйны прадстаўнік.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ