МЗС КНР абвергла асобных прадстаўнікоў Захаду аб Сіньцзяне

2021-02-20 15:11:28
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін сёння падвергла крытыцы асобных заходніх палітыкаў, журналістаў і навукоўцаў за фабрыкацыі выдумак аб "генацыдзе" і "прымусовай працы" ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне. На брыфінгу яна пракаментавала меркаванні асобных палітыкаў з Канады, ЗША і Аўстраліі аб сітуацыі ў Сіньцзяне.

"У апошні час асобныя прадстаўнікі Канады, Злучаных Штатаў і Аўстраліі пастаянна распаўсюджваюць хлусню пра сітуацыю ў Сіньцзяне", — адзначыла Хуа Чуньін. Яна паказала, што кітайскі бок разнастайна і падрабязна знаёміць з тым, што зараз адбываецца ў Сіньцзян-Уйгурскім АР. Паводле яе слоў, гэтыя людзі ніколі не былі ў Сіньцзяне, ніколі не бачылі на свае вочы яго прыгажосці, ніколі не адчувалі гармоніі і шчасця людзей розных этнічных груп. Прадстаўнік МЗС паведаміла, што у 2019 годзе Сіньцзян наведала звыш 200 млн турыстаў. Яна запрасіла палітыкаў, журналістаў і навукоўцаў з Канады, ЗША і Аўстраліі прыехаць у Сіньцзян-Уйгурскі АР і пагутарыць з мясцовым насельніцтвам, калі яны сапраўды спадзяюцца разабрацца ў тым, што там рэальна адбываецца. Разам з тым, як адзначыла Хуа Чуньін, Кітай выступае катэгарычна супраць любых так званых "расследаванняў", заснаваных на прэзумпцыі вінаватасці. Яна нагадала, што рэальны генацыд некалі меў месца ў Канадзе, Злучаных Штатах і Аўстраліі. Калі гаворка заходзіць аб правах чалавека, некаторыя прадстаўнікі Захаду, па яе словах, любяць вылучаць беспадстаўныя абвінавачванні на адрас Кітая, але пры гэтым упарта не заўважаюць праблем ва ўласных краінах. Яна назвала права на жыццё і права на здароўе галоўнымі правамі чалавека ва ўсе часы, у любых краінах і любых супольнасцях.

"З пункту гледжання гарантый правоў чалавека мы цвёрда перакананыя, што знаходзімся на правільным шляху, і цалкам ўпэўненыя ў будучыні", — заявіла Хуа Чуньін. Яна падкрэсліла, што тыя, хто пастаянна фабрыкуе і распаўсюджвае лжывыя выдумкі аб Сіньцзяне, імкнуцца выкарыстоўваць правы чалавека як падставу для ўмяшання ва ўнутраныя справы Кітая, падрыву яго бяспекі і стабільнасці, стрымлівання яго развіцця. Гэтыя задумы асуджаныя на правал.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ