Кітай упершыню апярэдзіў ЗША, стаўшы галоўным гандлёвым партнёрам Еўрасаюза

2021-02-20 15:21:27
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У 2020 годзе была здзейснена рэкордная колькасць рэйсаў Кітай-Еўропа — 12406 грузавых саставаў, што на 50% больш, чым у 2019 годзе. Пры гэтым, па інфармацыі Еўрастата, Кітай у 2020 годзе ўпершыню пацясніў ЗША з пазіцыі вядучага гандлёвага партнёра Еўропы. З 10 найбуйнейшых гандлёвых партнёраў ЕС Кітай стаў адзіным, хто дамогся двухбаковага росту гандлю. У мінулым годзе экспарт Еўрасаюза ў КНР вырас на 2,2%, а імпарт — на 5,6%. Для параўнання, еўрапейскі экспарт у ЗША ўпаў на 8,2%, а імпарт — на 13,2%.

У 2020 годзе ЕС імпартаваў з Кітая тавараў на суму 383,5 мільярда еўра, гэта пераважна мэбля, медыцынскія тавары, электроніка, ровары і інш., а экспартаваў у Кітай на суму 202,5 млрд еўра, і гэта машынабудаўнічая і электратэхнічная прадукцыя, транспартнае абсталяванне і прадукцыя хімічнай галіны.

Значны попыт у краінах ЕС на супрацьэпідэмічныя тавары і электронную прадукцыю, з аднаго боку, надаў моцны імпульс экспарту гэтых відаў тавараў, з другога боку, стрымліванне пандэміі ў Кітаі і аднаўленне працы і вытворчасці ў краіне забяспечылі рынак збыту еўрапейскіх тавараў, у прыватнасці, аўтамабіляў. У 2020 годзе ў Кітаі было прададзена 727 тыс. аўтамабіляў маркі «Аўдзі». Дзякуючы таму, што Кітай здолеў першым у свеце ўзяць пад кантроль пандэмію і дамогся аднаўлення эканомікі, у гандлі паміж Кітаем і ЕС таксама назіраўся рост.

У 2020 годзе Кітай распачаў шэраг мер, накіраваных на развіццё знешняга гандлю, а менавіта: аптымізацыю бізнес-асяроддзя ў партах, далейшае зніжэнне выдаткаў кампаній, забеспячэнне функцыянавання знешнегандлёвых галіновых ланцужкоў і ланцужкоў паставак, стабілізацыю долі міжнароднага рынку. У верасні 2020 года Кітай і ЕС афіцыйна падпісалі пагадненне аб геаграфічных указаннях; прыклалі намаганні, каб высакаякасная сельскагаспадарчая прадукцыя Кітая і ЕС паспяхова выйшла на рынкі двух бакоў.

Варта таксама адзначыць, што рост гандлю паміж Кітаем і ЕС у 2020 годзе абумоўлены добрай асновай двухбаковага гандлю. У апошнія дзесяцігоддзі гандлёва-эканамічныя адносіны паміж двума бакамі развіваюцца.

Тое, што ў 2020 годзе Кітай стаў найбуйнейшым гандлёвым партнёрам ЕС, усяляла аптымізм у перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж двума бакамі. Прадпрыемствы абодвух бакоў заявілі, што інвестыцыйнае пагадненне паміж Кітаем і ЕС павысіць іх упэўненасць у пашырэнні аб'ёмаў двухбаковых інвестыцый. Згодна з новым апытаннем Гандлёвай палаты ЕС у Кітаі, больш за 60% кампаній ЕС выказалі гатоўнасць інвеставаць у Кітай.

Сёлета пачынаецца рэалізацыя 14-га пяцігадовага плана Кітая. Краіна паскарае стварэнне новай структуры развіцця і арыентуецца на прасоўванне высакаякаснага развіцця, што прадаставіць больш рынкавых магчымасцяў еўрапейскім кампаніям. Гэты год таксама з'яўляецца пачаткам рэалізацыі маштабнага аднаўлення эканомікі ЕС, што, у сваю чаргу, прадаставіць больш прасторы для паглыбленага супрацоўніцтва паміж двума бакамі ў розных галінах.

Паглыбленне практычнага супрацоўніцтва паміж Кітаем і ЕС надасць магутны імпульс аднаўленню сусветнай эканомікі, будзе садзейнічаць лібералізацыі глабальнага гандлю і ўнясе ўклад у пабудову адкрытай сусветнай эканомікі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ