Кітай прадаставіў Беларусі партыю вакцын ад COVID-19

2021-02-20 15:22:59
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У пятніцу партыя вакцын ад COVID-19 была дастаўлена ў Мінск авіякампаніяй Air China на бязвыплатнай аснове. У аэрапорце адбылася цырымонія падпісання дакументаў аб перадачы гуманітарнага грузу. Подпісы паставілі міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч і амбасадар Кітая ў Беларусі Се Сяаюн. "Ад імя ўрада Рэспублікі Беларусь я выказваю ўдзячнасць ураду КНР за прадастаўленне важнага для нас гуманітарнага грузу», — заявіў на цырымоніі Д. Піневіч.

Міністр падкрэсліў, што гэта вельмі важны для Беларусі момант. "Гэта толькі першы этап ва ўзаемадзеянні з кітайскімі калегамі па пастаўцы вакцын і па магчымай лакалізацыі", — адзначыў ён. "Беларусь першай з краін паставіла гуманітарны груз, калі пандэмія закранула Кітай. Калі эпідэмічная сітуацыя пачала развівацца ў Беларусі, мы адчулі наймагутную падтрымку нашых кітайскіх сяброў", — адзначыў Д. Піневіч. Такое супрацоўніцтва ён назваў "адной з яркіх старонак, якія пацвярджаюць стратэгічныя ўзаемаадносіны паміж дзвюма дзяржавамі".

Се Сяаюн падкрэсліў, што гэту дапамогу КНР прадастаўляе з мэтай выказвання сяброўскіх пачуццяў Кітая да Беларусі. "Спадзяёмся, што кітайская вакцына, бяспека і эфектыўнасць якой пацверджаны многімі краінамі, зможа адыграць актыўную ролю ў барацьбе Беларусі з эпідэміяй", — сказаў ён. Дыпламат адзначыў, што ў апошнія гады кітайска-беларускія адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва стабільна развіваюцца, і сумесная барацьба з пандэміяй стала яркім момантам супрацоўніцтва Кітая і Беларусі. Се Сяаюн адзначыў, што Кітай прымае актыўны ўдзел у праграме COVAX, падтрымлівае айчынныя кампаніі ў сумесных распрацоўках і вытворчасці вакцын ад COVID-19 з замежнымі партнёрамі, а таксама ў экспарце вакцын ў краіны, якія прызнаюць кітайскія прэпараты і дазволілі іх экстранае выкарыстанне. Се Сяаюн падкрэсліў, што перадача Беларусі вакцыны з'яўляецца яркім увасабленнем высокага ўзроўню кітайска-беларускіх адносін. "Гэта таксама дэманструе сяброўства паміж двума народамі, — сказаў пасол. — Кітай гатовы працягваць супрацоўнічаць з Беларуссю, аказваць пасільную дапамогу ў барацьбе з пандэміяй і разам з беларускімі сябрамі працаваць над стварэннем супольнасці аховы здароўя чалавецтва".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ