Кітай удасканальвае нарматыўнае рэгуляванне выкарыстання фондаў медыцынскага страхавання

2021-02-20 15:23:52
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян падпісаў указ Дзяржсавета аб публікацыі Палажэння аб наглядзе і кіраванні выкарыстаннем фондаў медыцынскага страхавання.

Палажэнне рэгламентуе выкарыстанне фонду базавага медыцынскага страхавання, фонду страхавання мацярынства, фонду медыцынскай дапамогі і іншых фондаў медыцынскага страхавання. Дакумент растлумачвае сферу адказнасці бакоў, якія ўдзельнічаюць у выкарыстанні фондаў, і вызначае больш строгае пакаранне за незаконную дзейнасць. Падкрэсліваецца, што выкарыстанне фондаў медыцынскага страхавання павінна факусавацца на здароўі людзей і выконваць прынцыпы легальнасці, бяспекі, адкрытасці і мэтазгоднасці. Нагляд і кіраванне выкарыстаннем фондаў медыцынскага страхавання павінны спалучаць адміністрацыйны кантроль, грамадскі нагляд, прафесійную самадысцыпліну і індывідуальную добрасумленнасць. Дакумент заахвочвае сродкі масавай інфармацыі да прапаганды законаў, нарматыўных актаў і ведаў па медыцынскім страхаванні, а таксама да маніторынгу грамадскага меркавання па пытанні выкарыстання фондаў.

Палажэнне прынята ў снежні 2020 года і ўступіць у сілу 1 траўня бягучага года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ