Кітай разгледзіць магчымасць карэкціроўкі палітыкі нараджальнасці ў паўночна-ўсходніх правінцыях

2021-02-20 15:24:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дзяржаўны камітэт па справах аховы здароўя КНР даў паўночна-ўсходнім правінцыям краіны «зялёнае святло» на вывучэнне магчымасці карэкціроўкі мясцовай палітыкі дзетанараджэння з мэтай стрымлівання змяншэння насельніцтва. У адказ на прапанову дэпутата Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў камітэт заявіў, што тры кітайскія правінцыі — Ляанін, Цзілінь і Хэйлунцзян — могуць правесці поўную ацэнку і даследаванне магчымых наступстваў далейшага змякчэння палітыкі ў галіне нараджальнасці да разгортвання пробных планаў па рэгуляванні мясцовай палітыкі. Ведамства заклікала да паглыбленага вывучэння ўздзеяння змякчэлай палітыкі на мясцовы эканамічны рост, сацыяльную стабільнасць, рэсурсныя і экалагічныя стратэгіі і асноўныя грамадскія паслугі, а таксама да ацэнкі дэмаграфічных змяненняў і патэнцыйных сацыяльных рызык, якія могуць паўстаць у выніку карэкціроўкі палітыкі. У камітэце адзначылі, што скарачэнне колькасці насельніцтва ў паўночна-ўсходніх правінцыях адлюстроўвае комплексныя і сістэматычныя праблемы ў рэгіянальнай эканамічнай сістэме, прамысловай структуры і сацыяльнай палітыцы, якія прывялі да адтоку маладой працоўнай сілы ў іншыя рэгіёны Кітая, якія маюць больш магчымасцяў для працаўладкавання і больш высокую заработную плату. Нягледзячы на тое, што ў прымежных раёнах на паўночным усходзе краіны ўжо дзейнічае адносна мяккая палітыка ў галіне дзетанараджэння, гатоўнасць мясцовага насельніцтва да зачацця ўсё яшчэ невысокая, заявілі ў камітэце, адзначыўшы, што гэта справядліва тлумачыцца, у прыватнасці, эканамічнымі прычынамі, а не палітыкай нараджальнасці. Эканамічны цяжар, адсутнасць паслуг па доглядзе за немаўлятамі і попыт на кар'ерны рост сярод жанчын з'яўляюцца аднымі з асноўных фактараў, якія негатыўна ўплываюць на жаданне людзей заводзіць дзяцей.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ